Вечарына салідарнасці з палітвязнем Паўлам Севярынцам у Варшаве

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Беларускі дом у польскай сталіцы сабраў сябраў суполкі партыі „Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” у Варшаве, паведамляе Радыё Рацыя.
Сярод удзельнікаў ксёндз Вячаслаў Барок, душпастар каталікоў у Варшаве. Ён выказаў словы салідарнасці з Паўлам:
— Павел Севярынец ён не толькі палітык, ён таксама блізкі мне па духу, як хрысціянін. Ён вернік Праваслаўнай царквы, які мае шырокія погляды на жыццё і веру.
