Па-беларуску
Лідар гурта «Дразды», які ўдзельнічаў у праектах праваслаўнай семінарыі, заклікаў беларусаў да прымірэння
Віталь Карпанаў падчас канцэрта ў Маладзечне заклікаў беларусаў не лічыць адно аднаго ворагамі і пакінуць у мінулым узаемныя крыўды, у тым ліку праз палітычныя погляды. Як распавяло «Люстэрка», музыка згадаў людзей, якія некалі «не там лайк паставілі», і заявіў: «Трэба адпусціць, перагарнуць гэтую старонку. Няма ў нас іншых беларусаў — якія ёсць, трэба і жыць, і працаваць». Карпанаў, […]
У Беларусі ўпершыню не адбылася публічная каталіцкая малітва ні ў адным з месцаў масавых пахаванняў ахвяр савецкіх рэпрэсій
У Гомелі ўпершыню за больш як 30 гадоў не адбылося традыцыйнае набажэнства ў памяць пра ахвяр савецкіх рэпрэсій. Як паведамляе Katolik.life, мясцовыя ўлады не дазволілі правесці малітву каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы, дзе знаходзяцца масавыя пахаванні расстраляных. Штогод 2 лістапада, у Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў, тут збіраліся каталікі. Сярод ахвяр рэпрэсій былі і вернікі, […]
Беларускія біскупы ўпершыню за апошнія гады публічна ўзгадалі вайну ва Украіне
Каталіцкі Касцёл у Беларусі 27 кастрычніка далучыўся да малітоўнай ініцыятывы Папы Льва XIV, пакліканай аб’яднаць вернікаў у просьбе аб спыненні войнаў, паяднанні паміж народамі і ўсталяванні справядлівага міру. Гэты дзень мае асаблівае значэнне: сорак гадоў таму, у 1986 годзе, святы Ян Павел II сабраў у Асізі прадстаўнікоў розных рэлігій свету, каб разам маліцца аб міры. […]
5-годдзе кіравання Станеўскім архідыяцэзіяй адзначылі надзвычай шырока і з удзелам чыноўнікаў
5-годдзе кананічнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адзначылі 24 кастрычніка. Для святкавання абралі не мінскі архікатэдральны касцёл, а святыню ў Магілёве, падкрэсліўшы яго гістарычнае значэнне. Паводле назіранняў «Хрысціянскай візіі», упершыню гадавіна ўступлення на пасаду святкавалася ў беларускім Касцёле настолькі шырока і ўрачыста. Мітрапаліт падыходзіў да алтара пад спеў хору Ecce sacerdos magnus […]
З’явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
Як высветліў Katolik.life, у Адзіным дзяржаўным рэгістры з’явіліся звесткі аб ліквідацыі парафіі Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы. Працэдура пачалася 1 ліпеня 2026 года па рашэнні Віцебскага абласнога суда. Раней пра ліквідацыю паведамлялася неафіцыйна. Грэка-католікі ў Оршы не мелі ўласнага храма і збіраліся ў мясцовым касцёле. Пасля перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. Раней працэс […]
У Беларусі адбылася змена кіраўніка Грэка-каталіцкай царквы
У капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылося ўвядзенне ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі — айца Лявонція Тумоўскага. Фактычна гэта азначае змену кіраўніка Беларускай грэка-каталіцкай царквы. На ўрачыстасці прысутнічалі папярэднік айца Лявонція — архімандрыт Сяргей Гаек, Мінска-Магілёўскі мітрапаліт Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама біскупы, святары і вернікі. У цырымоніі таксама ўзяў удзел Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Іньяцыё […]
Адноўлены сайт Леаніда Маракова з біяграфіямі тысяч рэпрэсаваных святароў
Пасля трох гадоў недаступнасці аднавіў працу сайт даследчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова. На ім сабраныя біяграфіі тысяч беларусаў, якія сталі ахвярамі камуністычнага тэрору. Сярод іх — каля 3000 каталіцкіх і праваслаўных святароў, расстраляных, закатаваных у турмах НКУС або адпраўленых у лагеры. Усяго ў даведніках Маракова прадстаўленыя біяграфіі больш як 4000 настаўнікаў, 1500 медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў, звыш 1000 літаратараў […]
Каталічку і былую чыноўніцу з Бешанковічаў прызналі палітзняволенай
Праваабаронцы прызналі палітычнай зняволенай 56-гадовую Галіну Усцюгову з Бешанковічаў. Жанчына цяпер адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4. Раней яе ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Галіну Усцюгову асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле пяці палітычна матываваных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні», «распальванне варожасці», «дыскрэдытацыю Беларусі» і заклікі да санкцый. Які […]
У Беларусі ўпершыню асвяцілі абраз, створаны з дапамогай ШІ
11 кастрычніка ў парафіі святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебшчына) арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч упершыню ў Беларусі асвяціў абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту. Абраз прысвечаны святому Карлу Акуцісу (1991-2006) – першаму святому з ХХІ стагоддзя, які пражыў толькі 15 гадоў, але шмат сілаў прысвяціў евангелізацыі ў інтэрнэце. Ён быў кананізаваны ў 2025 годзе і стаў вядомы як «святы ў джынсах […]