Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Лідар гурта «Дразды», які ўдзельнічаў у праектах праваслаўнай семінарыі, заклікаў беларусаў да прымірэння

Віталь Карпанаў падчас канцэрта ў Маладзечне заклікаў беларусаў не лічыць адно аднаго ворагамі і пакінуць у мінулым узаемныя крыўды, у тым ліку праз палітычныя погляды. Як распавяло «Люстэрка», музыка згадаў людзей, якія некалі «не там лайк паставілі», і заявіў: «Трэба адпусціць, перагарнуць гэтую старонку. Няма ў нас іншых беларусаў — якія ёсць, трэба і жыць, і працаваць».

Карпанаў, нагадаем, удзельнічаў у праектах Мінскай духоўнай семінарыі. У прыватнасці, ён узяў удзел у запісе асобных псалмоў разам з хорам семінарыі, а таксама стаў госцем падкаста, прысвечанага патрыятызму, прычынам канфліктаў і ролі Царквы.

Творчасць «Драздоў» вядомая беларусам з рознымі палітычнымі поглядамі. У 2020 годзе гурт выступаў на праўладных мерапрыемствах, але пазней сам сутыкнуўся з нападкамі праўладных актывістаў і абмежаваннямі канцэртнай дзейнасці. Зараз гурт працягвае сваю канцэртную дзейнасць па Беларусі.

Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост