Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Польшчы памёр 27-гадовы былы беларускі палітвязень

У Польшчы памёр 27-гадовы былы беларускі палітвязень

22 лістапада ў Польшчы памёр 27-гадовы беларус, які пасля палітычнага зняволення быў вымушаны эміграваць, паведамляе Dissidentby. Яго імя і прычына смерці ў допісе не называюцца.
Мужчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах і асудзілі на тры гады пазбаўлення волі. Пасля вызвалення ён пакінуў Беларусь.

Адкрыты збор сродкаў на развітанне. Dissidentby таксама нагадвае пра цяжкія псіхалагічныя наступствы зняволення і заклікае звяртацца па прафесійную дапамогу.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост