Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Мінску прызначалі судовае пасяджэнне па справе Алеся Пушкіна праз восем месяцаў пасля яго смерці

У Мінску прызначалі судовае пасяджэнне па справе Алеся Пушкіна праз восем месяцаў пасля яго смерці

У Мінску прызначалі судовае пасяджэнне па справе Алеся Пушкіна праз восем месяцаў пасля яго смерці

Пратэстанцкі прапаведнік Сергій Мельянец, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, паказаў апошні фотаздымак, зроблены ім у Беларусі. Ён сфатаграфаваў расклад судовых пасяджэнняў 19 сакавіка 2024 года, калі ўвайшоў у будынак Мінскага гарадскога суда перад працэсам над журналістам Ігарам Карнеем. У спісе крымінальных спраў фігуруе Аляксандр Мікалаевіч Пушкін — гэтыя даныя супадаюць са звесткамі беларускага мастака і палітвязня Алеся Пушкіна, які памёр у зняволенні 11 ліпеня 2023 года.

Пасяджэнне было прызначана на 19 сакавіка 2024 года а 16:00 у зале № 335. У раскладзе пазначана, што яно павінна было праходзіць у закрытым рэжыме, без допуску старонніх асоб. У графе з артыкуламі Крымінальнага кодэкса ўказана, што суд мусіў разгледзець «іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне».

Паводле Мельянца, гэта быў апошні здымак на яго тэлефоне, які забралі пасля суда над Ігарам Карнеем. Цяпер, ужо знаходзячыся ў Польшчы, прапаведнік здолеў атрымаць гэты фотаздымак.

З раскладу невядома, якое менавіта пытанне збіраліся разглядаць і ці адбылося пасяджэнне. Аднак дакумент сведчыць, што судовае пасяджэнне па справе чалавека, чые асабістыя даныя супадаюць з данымі Алеся Пушкіна, было прызначана праз восем месяцаў пасля смерці мастака.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост