Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Хрысціянская актывістка Аксана Ючкавіч цалкам адбыла тэрмін «хатняй хіміі»

Хрысціянская актывістка Аксана Ючкавіч цалкам адбыла тэрмін «хатняй хіміі»

Хрысціянская актывістка Аксана Ючкавіч цалкам адбыла тэрмін «хатняй хіміі»

Былая палітзняволеная Аксана Ючкавіч паведаміла ў сацсетках пра заканчэнне тэрміну пакарання, піша «Вясна». «Вось і воля. Гэты вялікі чаканы момант», — падзялілася яна.

Ючкавіч — хрысціянская актывістка і былая журналістка Catholic.by, вядомая ў каталіцкай супольнасці Беларусі. Яе затрымалі ў студзені 2024 года і абвінавацілі ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх».

Ёй прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — «хатняй хіміі». У сваім допісе Аксана згадала больш за тры месяцы ў зняволенні ў Жодзіне і на Валадарцы, а таксама падзякавала Богу і людзям, якія былі побач.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост