Па-беларуску
У Мінску затрымалі евангельскіх хрысціянаў Андрэя і Надзею Кімаў
У сярэдзіне тыдня ў Мінску затрымалі вядомага культурніцкага дзеяча, стваральніка праекту «Кінаконг» Андрэя Кіма і яго жонку Надзею Кім. Прычыны затрымання пакуль невядомыя. Пра затрыманне публічна паведаміў блогер Ігар Лосік. Андрэй Кім — заснавальнік беларускага кінапраекту «Кінаконг» (2012), які займаўся прафесійным перакладам і агучваннем фільмаў, мультфільмаў, трэйлераў і відэа на беларускую мову, а таксама арганізоўваў […]
Замест голасу праўды — цытаты з Пушкіна
Гартаючы беларускія царкоўныя медыя, часам бачыш спробы разбавіць рэпартажы з архіерэйскіх служб «культурна-асветніцкім» кантэнтам. З прэтэнзіяй на раскрыццё хрысціянскіх сэнсаў літаратуры, жывапісу, музыкі… І гэта добра. У тэорыі. А на практыцы гэтыя спробы выдаюць такую правінцыйную абмежаванасць, адсутнасць уласнага аўтэнтычнага стылю, няздольнасць прапанаваць нешта сапраўды жывое і сваё, што цяжка ўстрымацца ад фэйспалмаў. Наталля Васілевіч […]
Пайшоў з жыцця Раман Цымбераў — выдавец, паэт, кніганоша
Ён не дажыў нават да 45 гадоў. Беларуская культура панесла цяжкую, балючую страту. Мы далучаемся да спачуванняў блізкім Рамана і дзелімся яго вершам — малітвай да біблейскага Бога. Верш Рамана Цымберава: У наступным годзе ў Мінску, Барух Ата Аданай:Не будзе пакутваць мой шматпакутны край.Ен будзе квітнець чырвоным і белым, нібы божы садІ больш ані страт, […]
«Экстрэмісцкім» прызнаны Instagram-профіль каталіцкага верніка і фатографа Паўла Хадзінскага
Суд Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ўжо неаднаразова быў заўважаны ў тым, што прызнае профілі хрысціянаў у сацсетках «экстрэмісцкімі». 5 лютага 2026 года ён надаў такі статус Instagram-профілю Паўла Хадзінскага – каталіцкага верніка, аднаго з самых вядомых фатографаў і журналістаў з Мінску. Павел вядомы тым, што ствараў фоталетапіс Касцёла. Акрамя асабістых фотаздымкаў яго профіль змяшчае і […]
«Яны зварацца ва ўласным соку». Чаму біскуп Казімір Велікаселец пазбягаў палітыкі
Пасля таго, як пайшоў з жыцця біскуп Казімір Велікаселец – «Хрысціянская візія» вырашыла патлумачыць некаторыя моманты з яго служэння. Вядома, што частка духавенства і вернікаў негатыўна паставілася да дзейнасці біскупа Казіміра на пасадзе адміністратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, на якую яго прызначыў Папа Рымскі пасля сыходу ў адстаўку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся са […]
БПЦ пазбягае малітваў аб еднасці хрысціянаў невыпадкова
За кароткі час у Беларусі адбылося некалькі экуменічных мерапрыемстваў, у якіх прымалі ўдзел у тым ліку духавенства БПЦ. Аднак менавіта супольная малітва з прадстаўнікамі розных канфесій аб адзінстве хрысціянаў апынулася для праваслаўнага духавенства пад негалоснай забаронай. За апошнія дні прадстаўнікі БПЦ удзельнічалі ў шэрагу экуменічных сустрэчаў: 22 студзеня — на калядным вечары Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра […]
Загінуў беларускі добраахвотнік каталіцкага веравызнання Аляксей «Вуж» Лазараў
Тэлеграм-канал «Полк Каліноўскага» паведаміў пра тое, што не стала Аляксея Лазарава («Вужа»), які быў адным з першых беларусаў, хто стаў на абарону Украіны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Яго баявы шлях пачаўся ў першай беларускай роце, якая стала асновай Палка Каліноўскага. «Вуж» удзельнічаў у бітве за Кіеў, кампаніі па вызваленні Херсонскай і Мікалаеўскай вобласцей, бітвах на […]
Беларуская кампанія з праваслаўным фасадам, але сумнеўнай рэпутацыяй — новае даследаванне «Бюро»
Расследвальнікі падрыхтавалі даследаванне дзейнасці буйной мінскай кампаніі VDS. Яе дырэктар Аляксандр Арцюховіч вядомы сваёй супрацаю з БПЦ. Кампанія і праўда мае вялізны каляцаркоўны фасад: на яе тэрыторыі ёсць нават свая царква і свой духоўнік — протаіерэй Уладзімір Башкіраў. А намеснікам генеральнага дырэктара па бяспецы там значыцца той самы сумна вядомы пісьменнік Мікалай Гаўрылаў, які штомесяц […]
Віктар Бабарыка наведаў царкву ў Берліне, дзе штотыдзень моляцца за беларускіх палітвязняў
«Наша Ніва» са спасылкай на сацсеткі Віктара Бабарыкі паведамляе пра яго візіт у евангельскую Гефсіманскую царкву. Былы палітвязень быў уражаны мясцовай традыцыяй штотыднёвых малітваў за беларускіх палітзняволеных. «Пасля падзей 2020 года ў Гефсіманскай царкве ў Берліне з’явілася традыцыя: кожны чацвер увечары, год за годам, невялікая група людзей (ядро 4—6 чалавек) збіраецца разам, каб успомніць і […]