Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Папа перадасць 100 000 € на карысць мігрантаў, заблакаваных паміж Польшчай і Беларуссю

Папа перадасць 100 000 € на карысць мігрантаў, заблакаваных паміж Польшчай і Беларуссю

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Праз тыдзень пасля візіту Сяргея Алейніка ў Ватыкан было абвешчана, што папа перадасць 100 тысяч еўра “на карысць групы мігрантаў, заблакаваных паміж Польшчай і Беларуссю”. Цікава, што ў паведамленні ўзгадваецца таксама Caritas Польшча і ніводная арганізацыя з Беларусі.

Як вядома, частка мігрантаў з беларускай мяжы апынулася на тэрыторыі Польшчы. У кастрычніку польская памежная служба паведамляла пра 1,5 тысячы асобаў, большасць з Іраку і Афганістану, які знаходзяцца ў цэнтрах аховы памежжа. Улічваючы, што беларускі рэжым не пагадзіўся на пропуск гуманітарнага канвоя для дапамогі мігрантам на тэрыторыю Беларусі, сума ад папы пойдзе на падтрымку мігрантаў на тэрыторыі Польшчы.

Святы Пасад не паведамляе, каму дапамога пойдзе па беларускім боку — і ці наогул пойдзе. Магчыма, няма дакладнай ўзгодненасці з рэжымам. Усе звальненні з падаткаў на гуманітарную дапамогу падпісвае асабіста Лукашэнка, а яго слова тут важнае. Таму бакі вырашылі напісаць агульна, а там ужо як вырашаць. Напэўна, Ватыкану прасцей працаваць непасрэдна з Caritas ці дыяцэзіямі, але гэтыя структуры ня лічацца добранадзейнымі для рэжыму.

Цікавая таксама апошняя матывацыйная частка паведамлення — “у сувязі з сітуацыяй канфлікту якая доўжыцца ўжо больш за 10 гадоў”. Падаецца, аўтар тэкста памыліўся і замест «10 месяцаў» напісаў «10 год».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава