Іерарх БАПЦ адслужыў малебен за ўкраінскіх палонных
Іерарх Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы архіепіскап Святаслаў (Логін) адслужыў у Піраціне на Палтаўшчыне супольны малебен за хутчэйшае вяртанне дадому ўкраінскіх абаронцаў, якія знаходзяцца ў палоне або лічацца зніклымі без вестак.
Богаслужэнне адбылося падчас чарговай паездкі архіепіскапа на фронт і прыфрантавыя тэрыторыі. Разам з ім маліліся капеланы 12-й асобнай цяжкай механізаванай брыгады.
Пасля службы Святаслаў (Логін) сустрэўся з роднымі палонных і зніклых без вестак вайскоўцаў. У паведамленні таксама адзначаецца, што БАПЦ працягвае перадаваць дапамогу Украіне, у тым ліку для ЗУСУ і палка імя Кастуся Каліноўскага.







