Заява Святланы Ціханоўскай для беларусаў


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Ціханоўская: «Сёння зранку Расія напала на Украіну, парушаючы фундаментальныя прынцыпы міжнароднага права. У гэтым вераломным акце агрэсіі была задзейнічаная беларуская тэрыторыя і Узброеныя сілы Беларусі.
Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць з прэзідэнтам Расіі адказнасць за гэтую вайну. Нелегітымны кіраўнік Беларусі ўвёў замежныя войскі і зрабіў нашую краіну непасрэдным удзельнікам канфлікту. Гэта дзяржаўная здрада і здрада інтарэсам нашага народа і беларускай дзяржавы.
Такім чынам Лукашэнка не можа лічыцца гарантам незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі.
Я, Святлана Ціханоўская, на аснове паўнамоцтваў, дадзеных мне беларускім народам у выніку прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, бяру на сябе адказнасць з сённяшняга дня адстойваць незалежнасць і нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь.
Я буду выконваць абавязкі прадстаўніка беларускага народа і гаранта ягоных правоў і свабодаў да новых выбараў.
Я ствараю пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь.
Жыве Беларусь».
