Святлана Ціханоўская прысутнічала на ўрачыстым набажэнстве ў Аахене
Набажэнства адправілі каталіцкі біскуп Аахена Гельмут Дызэр і Апостальскі экзарх для грэка-каталікоў у Нямеччыне і Скандынавіі біскуп Багдан (Дзюрах). На малітве яны згадалі беларускую дэмакратычную лідарку, а таксама цёпла прывіталі яе.
Набажэнства было прымеркаванае да ўручэння прэміі Карла Вялікага, якую атрымаў Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Летась гэтую прэмію атрымалі Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава.
Прамаўляючы казань, біскуп Дызер у тым ліку згадаў і Беларусь:
???? «Людзі ў гэтых аўтарытарных ці таталітарных краінах таксама могуць прыяднацца да еўрапейскай ідэі пра імкненне жыць свабодна, дэмакратычна і мірна».
Ён таксама адзначыў, што рэлігія не павінна служыць дзяржаве:
????«Там, дзе дзяржава, нацыя і царква становяцца адным цэлым і перастаюць захоўваць крытычна-канструктыўную дыстанцыю адно ад аднаго, ёсць пагроза для чалавецтва».
@christianvision

