НавіныПа-беларускуПраваслаўная Царква

Не стала віцебскага актывіста і праваслаўнага верніка Жаляпава Хрыстафора

Праз 4 дні ён мусіў справіць сваё 74-годзе. Ён вядомы ў Віцебску незалежны палітык і грамадзкі дзеяч.

Працаваў пэўны час у нядзельнай школе і з’яўляўся праваслаўным вернікам.

У 2020-м годзе 20 верасня ён ладзіў супольную малітву ля крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай з канонам па забітых у пратэстных акцыях таго года. А пасля малітвы ён пайшоў хросным ходам з крыжом і плакатам з імёнамі забітых у канцы шэсця, якое арганізавалі актывісты горада.

За гэты хросны ход мясцовы суд аштрафаваў яго тады.

Светлая памяць Хрыстафору! Спачуванні сваякам і блізкім!