Рэжым абяцае скарачэнне колькасці рэлігійных аб’яднанняў
Прыняцце новай версіі закону аб рэлігіі прадугледжвае перарэгістрацыю ўсіх рэлігійных арганізацый цягам года. Нават галоўны чыноўнік у пытаннях рэлігіі Аляксандр Румак мяркуе, што яе пройдуць не ўсе.
«Можна прагназаваць, што колькасць гэтых рэспубліканскіх аб’яднанняў зменшыцца», – заявіў ён.
Святар Аляксандр Шрамко ў гэтым плане больш катэгарычны:
«Перарэгістрацыя – гэта нагода для чысткі».
Агулам ужо цяпер можна прагназаваць, якія канкрэтна рэспубліканскія рэлігійныя аб’яднанні могуць быць ліквідаваныя ў Беларусі. Падрабязнасці – у матэрыяле «Белсату».