Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юКАНФЕСІІНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДПраваслаўная ЦаркваСЛОВЫХрысціяне за кратамі

Валерыя Чарнаморцава: «Я спадзяюся, хутка будуць Каляды, а раптам выйдуць усе?»

Праваслаўную верніцу Валерыю Чарнаморцаву затрымалі роўна год таму. Яна правяла за кратамі тры месяцы і была асуджаная на «хатнюю хімію», аднак выехала ў Літву. Сёння, у гадавіну свайго затрымання, яна апранула тое самае адзенне, якое у якім яе затрымалі і ў якім яна паехала за краты.

З дому, апроч вопраткі, Валерыі дазволілі ўзяць з сабой маленечкае Евангелле, якое ёй вярнулі ў т.зв. «адстойніку» пры пераводзе з Акрэсціна на Валадарку. Валерыя расказала кранальную гісторыю пра тое, як яна хвалявалася за свой лёс, але пасля чытання Евангелля атрымала надзею на тое, што хутка выйдзе на свабоду.

Што ж яна прачытала ў Евангеллі? На што яна спадзяецца сёння? Бог вялікі, Ён творыць неверагодныя цуды і разбурае муры турмаў, а таксама муры грэшных сэрцаў.