Евангельскі хрысціянін Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 1 год строгага рэжыму за непарадкаванне адміністрацыі калоніі
Дома Змітра чакаюць жонка і чацвёра дзяцей, малодшы Данііл нарадзіўся, калі Зміцер ужо быў за кратамі.
Зміцер быў затрыманы 23 красавіка 2022 года і быў асуджаны на паўтары гады калоніі. У калоніі цярпеў катаванні і ціск з боку адміністрацыі, палітвязня гвалтам і пагрозамі спрабавалі змусіць да дзеянняў, з-за якіх ён быў бы па турэмных «паняццяў» пераведзены ў касту недатыкальных. Адзіным спосабам для палітвязня пазбегнуць гэтага было адмаўляцца ад выканання загадаў.
У выніку ў дзень вызвалення 11 ліпеня 2023 года палітвязень на волю так і не выйшаў, яго перазатрымалі па арт. 411 КК за непадпарадкаванне загадам.
Сёння быў вынесены прысуд, у адпаведнасці з якім, тэрмін пакарання павялічыўся на яшчэ адзін год — строгага рэжыму.