Арганізацыя малітваў, сімвалічных дзеянняўПа-беларускуСПРАВЫХРЫСЦІЯНСКАЯ ВІЗІЯ

Прадстаўніцы «Хрысціянскай візіі» ў парламенце Аўстрыі

30 студзеня ў аўстрыйскім парламенце адбылася сустрэча па Беларусі, арганізаваная дэпутаткай Э. Эрнст-Дзежыч (партыя «Зялёных»).

На сустрэчы былі і іншыя дэпутаты — кіраўнік групы па адносінах з Беларуссю Г. Брандштэтар, старшыня камітэта па замежных справах К. Мацнэтар, а таксама спецпасланнік Польшчы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю А. Міхальскі.

Сустрэчу падтрымаў Польскі інстытут у Вене.

Падчас круглага стала намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета П. Латушка прадставіў даклад па актуальнай сітуацыі ў Беларусі.

Прадстаўніца фем-фракцыі Каардынацыйнай Рады філасафіня В. Шпарага распавяла пра рэзалюцыю КР па палітвязнях.

У сустрэчы прыняла ўдзел прадстаўніца Народных амбасадаў Беларусі ў Аўстрыі А. Свіркова.

Сяброўкі «ХВ» мастачка Ксіша Ангелава і даследчыца Наталля Гарковіч выступілі з праектам «Мартыралог Беларусі», прадставіўшы перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» і партрэты палітвязняў.

Фота: Твітэр А. Міхальскага