Пра што казалі каталіцкія біскупы ў велікодных пасланнях?
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Шмат пра надзею, важнасць адмовы ад гвалту і нянавісці. Мітрапаліт Станеўскі як заўжды дзякаваў “уладам” і асабіста Лукашэнку.
Акрамя тэалагічных развагаў, іерархі звярталі ўвагу на сучасныя грамадска-палітычныя катаклізмы. Біскупы не казалі наўпрост пра беларускія праблемы, аднак многія іх думкі відавочна адносяцца да лакальнага кантэксту. Нунцый Ёзіч у сваім лісце задае рытарычнае пытанне: “Колькі зняволеных усё яшчэ не могуць вярнуцца дадому і сустрэцца са сваімі блізкімі»? Віцебскі біскуп Буткевіч заклікаў “перастаць пагражаць і адмовіцца ад насілля і гвалту”. Гродзенскі біскуп Кашкевіч таксама казаў пра неабходнасць адмовіцца ад нянавісці і абуджэнні жадання бачыць у іншым чалавеку брата, а не ворага “якога трэба перамагчы“.
Арцыбіскуп Кандрусевіч традыцыйна падрыхтаваў найбольш грунтоўны ліст. Іерарх звяртае ўвагу, што ад роспачы і безвыходнасці “людзі замыкаюцца ў сабе” і ў выніку ўпадаюць у “безвыходнасць і адчай”. Мітрапаліт эмерыт працытаваў вядомае выказванне “мы не выбіраем часу, у які нам выпала жыць, але выбіраем спосаб таго, як жыць у ім” і заклікаў “ні ў якім выпадку не ісці на кампраміс за злом, але жыць у праўдзе”. Акрамя іншага арцыбіскуп заклікаў да “нацыянальнага духоўнага ўваскрашэння”.
Арцыбіскуп Станеўскі напрыканцы Пасхальнай Вігіліі ўжо традыцыйна дзякаваў “дзяржаўным уладам”. Сёлета акрамя Лукашэнкі, ён выразіў падзяку таксама і Наталлі Качанавай.
@christianvision