«Гэта незаконная дзейнасць». Як Свята-Елісавецінскі манастыр працягвае гандляваць у Еўропе
Свята-Елісавецінскі манастыр, вядомы падтрымкай расійскай агрэсіі супраць Украіны, працягвае ладзіць выставы-продажы ў краінах Еўропы. Пры гэтым апошнім часам такія паездкі ўсё менш афішуюцца: інфармацыю рассылаюць прыватна, а гандаль можа ісці без шыльдаў з назвай манастыра.
Чаму гэта працягваецца на пяты год вайны і што можна зрабіць? Экспертка ў галіне рэлігіі і праваабароны Наталля Васілевіч у размове для «Салідарнасці» звяртае ўвагу не толькі на падтрымку манастыром расійскай арміі, але і на магчымыя парушэнні візавых і мытных правілаў пры такім гандлі. Яна таксама тлумачыць, як беларуская і ўкраінская дыяспары могуць дамагацца рэакцыі мясцовых уладаў.






