Праваслаўнага верніка Дзяніса Адаміна прызналі палітвязнем
15 верасня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 11 чалавек. Сярод іх — праваслаўны вернік з Гродна Дзяніс Адамін, асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі і штраф у 4500 рублёў.
Пра пераслед Адаміна мы пісалі раней. Яго ўжо ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў», а 11 верасня — у міліцэйскі спіс «экстрэмістаў» пад №6888. Верніка асудзілі паводле шэрагу артыкулаў КК, у тым ліку за «распальванне варожасці», «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «абразу прэзідэнта» і «абразу прадстаўніка ўлады».







