Аналітыка, каментарыіПа-беларускуРыма-Каталіцкая ЦаркваСЛОВЫ

Пра што казалі каталіцкія біскупы ў сваіх калядных зваротах?

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію».
Аб'ява аб заснаванні групы.
Місія групы.

Іншыя артыкулы

У пастырскіх словах на Божае Нараджэнне 2022 беларускія іерархі абралі розныя формы звароту да вернікаў. Некаторыя спасылаліся на актуальныя падзеі – збольшага грамадскія крызісы і шляхі выхаду з іх. Іншыя былі стрыманыя ў ацэнкі рэальнасці, больш разважаючы над гістарычным і тэалагічным аспектам Раства.

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў сваёй святочнай прамове абышоў усе вострыя вуглы, не ўзгадваючы пра надзенныя крызісы, з якімі сутыкнулася як беларускае, так і сусветнае грамадства ў мінулым годзе, сканцэнтраваўшыся на абстрактных разважаннях пра таямніцу Божага Нараджэння. Падобную форму складання калядных віншаванняў абраў і біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.

Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілеўскі Яшэўскі ў сваіх святочных зваротах адным словам узгадалі пра тое, што ў неспакойныя часы і ў кожнай самай складанай сітуацыі толькі Госпад можа паказаць шлях пераадолення цяжкасцяў.

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч таксама ў абцякальнай, але ў больш настойлівай форме падкрэсліў, што галоўнае пасланне селетняга Божага Нарджэння – гэта “пакліканне да будаўніцтва міру”, “асаблівая малітва за тыя месцы, дзе ідуць канфлікты і пакутуюць нявінныя людзі” і “нясенне супакою ў нашыя сэрцы і грамадствы”. Разам з тым асноўнае каляднае пажаданне іерарх сфармуляваў як дасягнненне “моцна чаканага міру”.

Каляднае віншаванне ад дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Юрыя Касабуцкага размешчана толькі на яго старонцы ў Фэйсбуку і не мае распаўсюду ў медыях. Пры гэтым падчас вігілійнай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі біскуп Юрый, разважаючы сутнасць Богаўцелаўлення, праявіў большую ад вышэйзгаданых іерархаў канкрэтнасць, і прымяніў сэнс даўніх падзеяў на беларускай рэчаіснасці. Ён акцэнтаваў, што Раство заключаецца ў тым, каб кожны чалавек меў найбольш даступную магчымасць сустрэцца са Збаўцам, а святары павінны быць галоўным памагатымі ў гэтай справе. Як прыклад такога святара для мясцовага духавенства ён прывёў кс. Уладзіслава Чарняўскага, які нес служэнне ў часы пераследу, а пасля з благаслаўлення Папы Паўла VI перакладаў літургічныя тэксты і Святое Пісанне на беларускую мову, тым самым умацоўваючы дух нацыі.

Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у звыклай для сябе манеры счытвае знакі часу і ў Калядным слове выкрывае шматлікія праблемы сучаснасці. Напрыклад, маральную баязлівасць, з-за якой мы жывем па прынцыпе “усе так грашаць, дык чаму мы павінны адрознівацца ад іншых”. Або ідэалогію неабмежаванай псеўвасвабоды, паводле якой “чалавек верыць не ў Бога, а ў асабістую ўседазволенасць і вырашае самастойна, што ёсць дабро, а што — зло”. Паводле іерараха, у выніку сусвет пакутуе ад небяспечных крызісаў, якія ставяць пад пагрозу будучыню чалавецтва. Як прыклад арцыбіскуп прыводзіць войны і жадае міру “братняй Украіне”.

Двойчы іерарх вяртаецца да сітуацыі з Чырвоным касцелам у Мінску. Перадусім падкрэслівае, што срокі пачатку яго дзейнасці і ўмовы дагэтуль невядомыя, а пасля дадае, што ўпершыню за апошнія 30 гадоў немагчыма фізічна цэлебраваць урачыстасць Божага Нараджэння ў гэтай святыні. “Збаўца першага стагоддзя – гэта той самы Збаўца стагоддзя 21ага і наступных. – акцэнуте арцыбіскуп. — Няхай жа прывядзе да справядлівага вырашэння ўсіх праблем у нашым асабістым жыцці і грамадстве”.