Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам?

Партал 1387.by падрабязна разабраўся ў сітуацыі.

💬 “Вернікі будуць цягам шасці месяцаў плаціць арэнду, а пасля ўсё вернецца да статуса кво – горад перадасць касцёл у бязвыплатнае карыстанне, але не ва ўласнасць. Перспектыва афармлення ўласнасці зноў абяцаецца ў нейкім будучым часе, але без канкрэтыкі. То бок, па сутнасці, касцёл у Бабруйску як не належыў вернікам, так не будзе належыць і далей”, — даведаліся журналісты.

💬 “Перашкоды на шляху афармлення касцёлаў ва ўласнасць – гэта праява ціску на каталікоў у Беларусі, бо заканадаўства не перашкаджае спрошчаную перадачу ў валоданне – была б толькі добрая воля”.

Раім дэтальны разбор бабруйскіх журналістаў: «Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам? Пакуль выглядае, што не ў бліжэйшым часе».