«Беларусь — гэта святое»: выйшаў каляндар на 2023 год з малюнкамі Паўла Севярынца

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
12 старонак календара — 12 хрысціянскіх храмаў, пабудаваных у розныя эпохі ў розных гарадах і мястэчках Беларусі.
Адметнасць гэтых малюнкаў у тым, што ўсе яны былі створаны за кратамі. Павел Севярынец дасылаў іх у лістах сыну Францішку.
Кожны малюнак суправаджаецца натхняльнай цытатай з лістоў Севярынца на волю.

Нагадаем, што сузаснавальнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец быў арыштаваны ў чэрвені 2020 года, асуджаны на 7 год калоніі ўзмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №17, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, 213004.