Асудзілі старэйшыну баптысцкай царквы «Новая Зямля» і яго жонку


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Андрэя Мамойку і яго жонку Веру асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі», паведамляе «Вясна».
Сужэнскую пару затрымалі 1 лютага ў Мінску. Супраць іх распачалі крымінальную справу паводле артыкула 342 КК — папярэдне, за фотаздымак на дарозе падчас пратэстаў 2020 года.
Справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Прысуд агучыла суддзя Вікторыя Шабуня, вядомая шматлікімі выракамі ў «палітычных» справах. Гэта яна, напрыклад, асудзіла на 3 гады «хатняй хіміі» спявачку Мерыем Герасіменка, затрыманую ў Мінску падчас выканання песні «Обійми» украінскай групы «Океан Эльзи».
Андрэй і Вера Мамойкі — вядомыя музыкі, яны прымалі ўдзел у запісу некалькіх альбомаў хрысціянскай музыкі.