Папа абвесціў новых кардыналаў. Сярод іх іерархі, звязаныя з Беларуссю
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Сёння пасля нядзельнай малітвы “Regina Coeli” пантыфік абвесціў прозвішчы новых пурпуратаў і дату кансісторыя, калі яны ўвойдуць у Калегію Кардыналаў.
У спісе два былых нунцыі ў Беларусі — арцыбіскупы Клаўдыё Гуджэроцці і Аўгустына Маркетта.
Арцыбіскуп Маркетта быў другім пасланнікам Святога Пасаду ў нашай краіне. Іерарх працаваў у Мінску з 1994 па 1999 гг. Менавіта пры гэтым нунцыі кардыналам быў абвешчаны Казімір Свёнтэк.
Арцыбіскуп Гуджэроцці быў нунцыем у Беларусі з 2011 па 2015 гг. Апошні стаў адным з найбольш вядомых каталіцкіх іерархаў у краіне. Яму даводзілася быць пасланнікам Ватыкана ў Беларусі і пасля пераводу на іншыя пасады — ў 2020 і 2023 гг.
Таксама кардыналам стаў арцыбіскуп Гжэгаж Рысь, мітрапаліт Лодзкі (Польшча). Гэты польскі іерарх прыхільны да беларусаў і падтрымлівае беларускую каталіцкую супольнасць у сваёй архідыяцэзіі.