Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Хрыстусоўцы завяршаюць сваю місію ў Беларусі

Хрыстусоўцы завяршаюць сваю місію ў Беларусі

Хрыстусоўцы завяршаюць сваю місію ў Беларусі

Каталіцкае Таварыства Хрыстова для палякаў, якія жывуць за мяжой (хрыстусоўцы), завяршае сваю місію ў Мінску. Пра гэта стала вядома з выступу пробашча парафіі і парафіяльных абвестак за 15 лістапада 2026 года.

Рашэнне было прынята пасля кананічнай візітацыі парафіі і супольнасці, якую правёў два тыдні таму генеральны вікарый таварыства. Два святары-хрыстусоўцы, якія служаць у мінскай парафіі — кс. Андрэй Лысы SChr і кс. Алег Шпець SChr — застануцца там да канца жніўня 2027 года, пасля чаго іх місія завершыцца.

Прычыны такога рашэння не называюцца. Пробашч у выступе сказаў, што можа асабіста распавесці на спатканні пра прычыны. У абвестцы таксама не ўдакладняецца, хто працягне душпастырскае служэнне ў парафіі пасля ад’езду хрыстусоўцаў.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост