130 гадоў таму нарадзіўся Адам Станкевіч, палітык, публіцыст і каталіцкі святар


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Роўна 130 гадоў таму, 6 студзеня 1892, нарадзіўся Адам Станкевіч, палітык, публіцыст і каталіцкі святар. Ён быў дзеячом Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі ў міжваенныя часы, спрыяў пашырэньню беларускай мовы ў жыцьці Касьцёла. У 1949 годзе загінуў у сталінскім лагеры.
З працы “Хрысьціянства і беларускі народ” (Вільня, 1940):
“Самыя хрысьціянскія прынцыпы, самая гэта навука ёсьць з натуры сваёй вялікай маральнай абаронай і апорай нацыянальнага жыцьця агулам, а гэтым самым і Беларускага народу. Права на ўласную мову, рэлігію й культуру кожнай нацыі вынікае ня толькі з права прыроднага, але так-жа іменна з навукі хрысьціянскай. Галоўны прынцып хрысьціянскай навукі – гэта прызнаваць, уцьвярджаць і паглыбляць асабовасьць чалавека, як першага й адзінага асяродку поступу і культуры. Гэткія адносіны Хрысьціянства да людской асабовасьці ня нішчаць у ей нічога прыроднага, а знача й яе нацыянальнай асаблівасьці й рознасьці, але ўсё гэта вырабляюць, паляпшаюць, дасканаляць”.