З Раством Хрыстовым віншуе група «Хрысціянская візія»
![Placeholder](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/themes/christian-vision/assets/images/placeholder.png)
![Хрысціянская візія](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2020/09/Screen-Shot-2020-09-16-at-16.49.34-e1642676338804-100x100.png)
Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
![](https://belarus2020.churchby.info/wp-content/uploads/2022/05/photo_2022-05-31_20-23-21.jpg)
Група «Хрысціянская візія» віншуе з Раством Хрыстовым усіх, для каго гэтае свята надыходзіць 7 студзеня.
Адзін з самых урачыстых момантаў праваслаўнага богаслужэння ў ноч Раства — спяванне прарочых слоў: «З намі Бог». І гэта сапраўды так — Ён прыйшоў да нас, каб застацца з намі назаўжды.
У адным са сваіх нядаўніх інтэрв’ю Святлана Алексіевіч адзначала, што ў сучаснай Беларусі чалавек адчувае сябе безабаронным, пакінутым усімі, у тым ліку і царквой, якая, здавалася б, павінна захінаць, абараняць людзей, заклікаючы да міру, справядлівасці і міласэрнасці. У гэтым ёсць пэўная рацыя. Але нават калі ад нас адвярнуліся тыя, хто прамаўляюць ад імя Бога, — Бог з намі.
Нованароджаны Сын Дзевы Марыі — гэта вобраз безабароннасці, у якой хаваецца Сіла, здольная перамагчы саму смерць. Цар Ірад можа здавацца ўсемагутным: сілавікі гатовыя выканаць любы ягоны загад, яго падтрымлівае імперскі Рым. Але апошняе слова застанецца не за Ірадам, а за Хрыстом.
Са святам, шаноўныя чытачы нашага канала! Міру, любові і шчасця вам і вашым блізкім!