Выстава пра беларускіх палітвязняў у Ольштыне


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
У польскім Ольштыне сёння адкрылася выстава “Мартыралог Беларусі”, прысвечаная беларускім палітвязням.
Арганізатаркі выставы даследчыца – Наталля Гарковіч і мастачка Ксіша Анёлава з “Хрысціянскай візіі”. Суарганізатарам выступіў Факультэт гуманістыкі Варміньска-Мазурскага універсітэта ў Ольштыне.
На выставе прадстаўлены 90 з 600 партрэтаў палітвязняў, якія іканапісіца Ксіша Анёлава пачала маляваць у 2020 г., пасля забойства Рамана Бандарэнкі. Мастачка распавядала пра сваю дзейнасць у інтэрвію.
У межах выставы праходзіць аўтарскі перфоманс Наталлі Гарковіч “Беларускія палітвязні гавораць”: чытанне іх лістоў і словаў у судах.
На сёння праваабарончыя арганізацыі ведаюць імёны больш як 1697 палітвязняў.
Выстава ў мясцовым універсітэце працягнецца да 4 лістапада. Яна адбываецца на III паверсе Факультэта гуманістыкі (Wydział Humanistyczny) вул. Курта Обіца, 1 у Ольштыне.
“Хрысціянская візія” пачала каталагізацыю партрэтаў беларускіх палітвязняў на сваім сайце.

