Улады чыняць перашкоды дзейнасці дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Minsk

Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рыма-Каталіцкай Царквы не дазволілі атрымаць з-за мяжы сродкі для падтрымкі людзей, якія церпяць нястачу.
“Дэпартамент па гуманітарнай дзейнаці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь не зарэгістраваў сродкі, прызначаныя на закуп хатніх жывёлаў, саджанцаў і прадуктаў для бяздомных і патрабуючых. У гэтым годзе планавалася дапамагчы каля 700 людзям”, — адзначаецца на старонцы таварыства ў Facebook.
Прычына нерэгістрацыі кіраўніцтву таварыства невядомая.
Рэквізіты для падтрымкі дабрачыннай дзейнасці Caritas Minsk >>
Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas (з лац. міласэрнасць, ахвярная любоў) было заснавана ў Германіі ў 1897 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны адбыўся рост нацыянальных арганізацый Caritas. Зараз іх больш за паўтары сотні, яны злучаны ў арганізацыю Caritas Internationalis пры Ватыкане.
У Беларусі першая арганізацыя Caritas была зарэгістравана ў 1990 годзе. Зараз у краіне чатыры аргшанізацыі — у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама ў Віцебскай, Гродзенскай, Пінскай дыяцэзіях. Разам яны складаюць рэлігійную місію “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.