Царква і палітычны крызіс у Беларусі

У Лондане асвячаны мемарыял у гонар загінулых у Беларусі падчас падаўлення пратэстаў у 2020 годзе

У Лондане асвячаны мемарыял у гонар загінулых у Беларусі падчас падаўлення пратэстаў у 2020 годзе

У  Лондане  асвячаны мемарыял у гонар загінулых у Беларусі падчас падаўлення пратэстаў у 2020 годзе
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

У нядзелю 6 лютага ў Лондане ля беларускай грэка-каталіцкай царквы св. Кірылы Тураўскага і ўсіх святых заступнікаў беларускага народа у прысутнасці вялікай грамады суайчыннікаў быў асвячаны мемарыял у гонар загінулых у Беларусі падчас падаўлення пратэстаў у 2020 годзе. Першапачаткова гэты мемарыял знаходзіўся насупраць беларускай амбасады ў Лондане, а цяпер ён будзе існаваць на тэрыторыі беларускага культурна-рэлігійнага цэнтра.

На адкрыцці мемарыяла старшыня Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі (ЗБВБ) Мікола Пачкаеў сказаў, што нашы суайчыннікі традыцыйна збіраліся ля крыжоў-галгофаў, каб ушанаваць памяць тых, да чыіх магіл яны не маглі прыйсці. Памяць пра тых, хто загінуў за Бацькаўшчыну, падтрымлівае ўсіх нас цяпер. У 2020 годзе людзі ў Беларусі выйшлі на вуліцы не за пэўны гепалітычны выбар, не за захад ці ўсход, нават не за нейкі канкрэтны палітычны выбар. Яны выйшлі з патрабаваннем права на выбар, за справядлівасць і супраць махлярства. М. Пачкаеў заўважыў, што гэтыя памкненні адпавядаюць і хрысціянскаму ідэалу, бо, як кажа Пісанне: “Вы куплены дарагою цаною: не рабецеся рабамі людзей” (1 Кар. 7:23). Нашы суайчыннікі ў 2020 годзе выйшлі за свае натуральныя правы, бо чалавек нараджаецца свабодным.

Айцец Сяргей Стасевіч заклікаў прысутных не страчваць надзею, дапамагаць суайчыннікам у Беларусі, гуртавацца і клапаціцца пра беларускае жыццё ў дыяспары. Прыкладам гэтаму ён назваў беларускі асяродак у паўночным Лондане, створаны ў 1947 годзе, дзе святары і вернікі маліліся аб лепшай долі для нашага народа цягам дзясяцігоддзяў камунізму, канца якому тады не было бачна.

Побач з беларускай царквой у Лондане плануецца ўзвядзенне помніка ахвярам рэпрэсій у Беларусі.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава