У Дзмітрыеўскую суботу на праваслаўных могілках Вільні гучала малітва па-беларуску

Аўтар

Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Сёння, у праваслаўны дзень памінання памерлых беларусы прыйшлі ўшанаваць памяць сваіх землякоў, пахаваных у Вільні на Еўфрасінеўскіх праваслаўных могілках. Літыю па памерлых адслужыў на беларускай мове протаіерэй Віталь Моцкус, сакратар Віленскай епархіі і настаяцель Прачысценскага кафедральнага сабора. Некаторыя магілы наведалі асобна, над якімі таксама маліліся і чыталі вершы.



