Прадстаўніцы «Хрысціянскай візіі» ў парламенце Аўстрыі


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
30 студзеня ў аўстрыйскім парламенце адбылася сустрэча па Беларусі, арганізаваная дэпутаткай Э. Эрнст-Дзежыч (партыя «Зялёных»).
На сустрэчы былі і іншыя дэпутаты – кіраўнік групы па адносінах з Беларуссю Г. Брандштэтар, старшыня камітэта па замежных справах К. Мацнэтар, а таксама спецпасланнік Польшчы па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю А. Міхальскі.
Сустрэчу падтрымаў Польскі інстытут у Вене.
Падчас круглага стала намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета П. Латушка прадставіў даклад па актуальнай сітуацыі ў Беларусі.
Прадстаўніца фем-фракцыі Каардынацыйнай Рады філасафіня В. Шпарага распавяла пра рэзалюцыю КР па палітвязнях.
У сустрэчы прыняла ўдзел прадстаўніца Народных амбасадаў Беларусі ў Аўстрыі А. Свіркова.
Сяброўкі «ХВ» мастачка Ксіша Ангелава і даследчыца Наталля Гарковіч выступілі з праектам «Мартыралог Беларусі», прадставіўшы перформанс «Беларускія палітвязні гавораць» і партрэты палітвязняў.
Фота: Твітэр А. Міхальскага
