Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Пілігрымка Беласток-Вільня ў чарговы раз аміне Беларусь

Пілігрымка Беласток-Вільня ў чарговы раз аміне Беларусь

Пілігрымка Беласток-Вільня ў чарговы раз аміне Беларусь
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

З 1993 г. паломніцтва праходзіла праз тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Літвы. Беларускі ўчастак пілігрымкі складаў каля 130 км і ўключаў Гродна, Азёры, Новы Двор і Радунь. У 2021 г. маршрут быў зменены і скарочаны да 5-ці дзён. З таго часу пілігрымы абыходзяць тэрыторыю Беларусі.

Фармальным повадам выключэння беларускага ўчастка пілігрымкі сталі эпідэмічныя патрабаванні. “Сертыфікат прывіўкі супраць каранавіруса які выдаецца ў ЕС не прызнаецца ў Беларусі”, — тлумачыў у 2021 г. кс. Лукаш Жук, кіраўнік пілігрымкі. Сёлета паломніцтва не ўключае беларускі ўчастак трасы ўжо трэці раз. “З-за складанай сітуацыі на мяжы”, — паведаміла Беластоцкая курыя. Вернікі цяпер даходзяць да памежнай з Беларуссю вёскі Кузніца, садзяцца на аўтобусы і едуць уздоўж беларускай мяжы да Літвы.

На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у падзеі прымалі ўдзел вернікі з мясцін, праз якія праходзіць маршрут. То бок пачынаюць палякі ў Беластоку, пераходзяць мяжу з Беларуссю, ідуць да Гародні, у гэты час да іх далучаюцца мясцовыя каталікі, а потым, калі даходзяць да літоўскай мяжы — літоўцы. Так пілігрымка цягнулася 9 дзён. Апошні раз паломнікі ішлі гэтым маршрутам у “гарачым” для Беларусі жніўні 2020 г.

Нягледзячы на змену маршрута, арганізатары пілігрымкі не змянялі яе назву — па сёння яна называецца “Białystok-Grodno-Wilno”.

На фота: пілігрымка на PL-BY мяжы, 2019


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава