Парафія Чырвонага касцёлу атрымала ліст з Ватыкану: Папа Францыск моліцца за іх
Дзяржсакратарыят Ватыкану паведаміў у лісце прадстаўнікам грамады Чырвонага касцёлу, што Папа Францыск быў праінфармаваны асабіста пра падзеі, якія адбыліся ў Менску датычна апошніх падзей вакол касцёла.
Папа падзякаваў за тое, што грамада паведаміла яму пра ўсе акалічнасці справы і запэўніў, што для яго важна, каб веру ў Хрыста можна было свабодна вызнаваць на ўсякім месцы.
????»Папа Францыск трымае вас і вашую парафію ў Менску ў сваіх малітвах і запэўнівае вас ў сваёй асаблівай духоўнай блізкасці. Ён просіць вас маліцца за ягонае апостальскае служэнне і сам ад усяго сэрца моліцца пра шчодрыя Божыя дабраславенні на ўсіх вас і вашых блізкіх.»
@christianvision