Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Новы выпадак пераследу габрэйскіх аб’яднанняў: цяпер у Полацку

Новы выпадак пераследу габрэйскіх аб’яднанняў: цяпер у Полацку

Placeholder
Аўтар
Хрысціянская візія

Арганізацыя"Хрысціянская візія"

Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.

Раней мы звярталі ўвагу, што ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў аказаўся праект даследавання габрэйскай культуры Штэтлфэст.

А сёння «Віцебская Вясна» апублікавала паведамленне, што 14 чэрвеня Віцебскі абласны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Полацкі габрэйскі культурны цэнтр», які дзейнічаў амаль 30 гадоў.

Падчас свайго існавання аб’яднанне зрабіла шмат для культурнага і рэлігійнага жыцця мясцовых габрэяў, якіх і так засталося няшмат.

Кіраўніцтва арганізацыі за гэты перыяд атрымала памяшканне і стварыла Полацкі габрэйскі культурны цэнтр, дабрачынны цэнтр «Хэсэд-Эфраім», вакальна-інструментальны ансамбль, нядзельную школу, абшчынны цэнтр, тры рэлігійныя абшчыны — хасідскую, прагрэсіўнага юдаізму і артклуб ветэранаў, жаночы клуб, курсы па вывучэнні іўрыта і маладзёжны клуб Габрэйскага Агенцтва «Сахнут», сямейны клуб і іншае.


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост


Вам таксама будзе цікава