Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Стала вядома пра яшчэ аднаго верніка, які прайшоў праз беларускую калонію

Стала вядома пра яшчэ аднаго верніка, які прайшоў праз беларускую калонію

Стала вядома пра яшчэ аднаго верніка, які прайшоў праз беларускую калонію

Былы палітвязень Уладзімір Гарох у вялікім інтэрв’ю распавёў, што ён вернік-пратэстант з пяцідзясятнікаў. Да 2020 года ён пісаў вершы, музыку і песні хрысціянскага фармату; частка ягоных вершаў пазней увайшла ў «Турэмны зборнік твораў беларускіх палітвязняў».

Да палітычных падзей Гарох працаваў у псіханеўралагічным інтэрнаце і, паводле яго словаў, менавіта там на ўласныя вочы бачыў, як дзяржаўная сістэма пакідае без належнай дапамогі самых безабаронных людзей. Ён кажа, што ў яго заўсёды было абвостранае пачуццё справядлівасці — і ў 2020 годзе гэта прывяло яго да ўдзелу ў пратэсце.

У зняволенні Гарох прайшоў праз ШІЗА, ПКТ, збіццё і суседства з камерай Вітольда Ашурка ў апошнія дні яго жыцця. Пасля вызвалення ён апынуўся ў вымушанай эміграцыі, страціў маёмасць, але ў інтэрв’ю кажа, што не хоча жыць у ролі ахвяры: «Я хачу справядлівасці».


Тэгі

Папярэдні пост і наступны пост