Збор у фонд салідарнасці для дапамогі рэпрэсаваным і тым, хто пад пагрозай пераследу

Читать на русском

“Хрысціянская візія” абвяшчае збор у фонд салідарнасці для дапамогі рэпрэсаваным і тым, хто пад пагрозай пераследу цягам беларускага палітычнага крызісу і вайны ва Украіне хрысціянам.

У міжканфесійную назіральную раду па размеркаванні сродкаў уваходзяць:

Праваслаўны святар, протаіерэй УЛАДЗІМІР ДРАБЫШЭЎСКІ, які ў 2020 годзе правёў пад арыштам 25 дзён і цяпер з’яўляецца ўцекачом у Францыі;

Драбышэўскі
протаіерэй Уладзімір Драбышэўскі

Каталіцкі святар, ксёндз ВЯЧАСЛАЎ БАРОК, які ў 2020 годзе правёў пад арыштам 10 сутак і цяпер з’яўляецца ўцекачом у Польшчы;

Барок
ксёндз Вячаслаў Барок

Евангельскі хрысціянін, рэфармацкі багаслоў ЗМІЦЕР ХВЕДАРУК, які ў 2021 годзе правёў пад арыштам 15 сутак і цяпер з’яўляецца ўцекачом у Польшчы.

Хведарук
Зміцер Хведарук

Фонд салідарнасці будзе праводзіць агульныя і індывідуальныя зборы і падтрымліваць наступныя віды дапамогі рэпрэсаваным або тым, хто пад пагрозай пераследу хрысціянам:

— дапамога ў эвакуацыі або выездзе ў бяспечныя краіны — выдаткі звязаныя з візавай падтрымкай, пералёт і пераезд у бяспечную краіну;
— першапачатковая дапамога ў эміграцыі — выдаткі на арэнду жылля, харчаванне, гігіенічныя або медычныя выдаткі, страхоўка;
— выдаткі на юрыдычную дапамогу — на адваката, на напісанне скаргаў, на кансультацыі;
— дапамога палітвязням і іх сем’ям — збор перадачаў, дапамога пасля выхаду з месцаў пазбаўлення волі, аднаразовая або рэгулярная падтрымка сям’ёй;
— дапамога хрысціянам-уцекачам у складаных жыццёвых і пабытавых сітуацыях;
— дапамога беларускім парафіям, прыходам і супольнасцям у выгнанні;
— дапамога ва ўладкаванні на працу, у вырашэнні пытанняў па царкоўнай лініі — пошук стыпендый, месцаў служэння, вырашэння кананічных праблемаў.

Падобная дапамога будзе ажыццяўляцца ў індывідуальным парадку на запыт, сума дапамогі будзе залежыць ад рашэння групы «Хрысціянская візія» і наглядальнай рады, а таксама ад фінансавых магчымасцяў. У выпадку неабходнасці будуць аб’яўляцца індывідуальныя зборы.

Запыты на аказанне дапамогі адпраўляць праз бот у Тэлеграме: @christianvisionBot

Ахвяраванні прымаюцца:
1) на рахунак paypal — тут.
2) банкаўскім пераказам на наступны рахунак:

Атрымальнік: Christian Vision for Belarus
IBAN: LT543500010015775044
SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX
Назва банка: Paysera LT, UAB\
Адрас банка: Pilaitės pr. 16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania
Прызначэнне плацяжу: Charity