Збор у фонд салідарнасці для дапамогі рэпрэсаваным і тым, хто пад пагрозай пераследу


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы



“Хрысціянская візія” абвяшчае збор у фонд салідарнасці для дапамогі рэпрэсаваным і тым, хто пад пагрозай пераследу цягам беларускага палітычнага крызісу і вайны ва Украіне хрысціянам.
У міжканфесійную назіральную раду па размеркаванні сродкаў уваходзяць:
Праваслаўны святар, протаіерэй УЛАДЗІМІР ДРАБЫШЭЎСКІ, які ў 2020 годзе правёў пад арыштам 25 дзён і цяпер з’яўляецца ўцекачом у Францыі;

Каталіцкі святар, ксёндз ВЯЧАСЛАЎ БАРОК, які ў 2020 годзе правёў пад арыштам 10 сутак і цяпер з’яўляецца ўцекачом у Польшчы;

Фонд салідарнасці будзе праводзіць агульныя і індывідуальныя зборы і падтрымліваць наступныя віды дапамогі рэпрэсаваным або тым, хто пад пагрозай пераследу хрысціянам:
— дапамога ў эвакуацыі або выездзе ў бяспечныя краіны – выдаткі звязаныя з візавай падтрымкай, пералёт і пераезд у бяспечную краіну;
— першапачатковая дапамога ў эміграцыі – выдаткі на арэнду жылля, харчаванне, гігіенічныя або медычныя выдаткі, страхоўка;
— выдаткі на юрыдычную дапамогу – на адваката, на напісанне скаргаў, на кансультацыі;
— дапамога палітвязням і іх сем’ям – збор перадачаў, дапамога пасля выхаду з месцаў пазбаўлення волі, аднаразовая або рэгулярная падтрымка сям’ёй;
— дапамога хрысціянам-уцекачам у складаных жыццёвых і пабытавых сітуацыях;
— дапамога беларускім парафіям, прыходам і супольнасцям у выгнанні;
— дапамога ва ўладкаванні на працу, у вырашэнні пытанняў па царкоўнай лініі — пошук стыпендый, месцаў служэння, вырашэння кананічных праблемаў.
Падобная дапамога будзе ажыццяўляцца ў індывідуальным парадку на запыт, сума дапамогі будзе залежыць ад рашэння групы “Хрысціянская візія” і наглядальнай рады, а таксама ад фінансавых магчымасцяў. У выпадку неабходнасці будуць аб’яўляцца індывідуальныя зборы.
Запыты на аказанне дапамогі адпраўляць праз бот у Тэлеграме: @christianvisionBot
Ахвяраванні прымаюцца:
1) на рахунак paypal – тут.
2) банкаўскім пераказам на наступны рахунак:
Атрымальнік: Christian Vision for Belarus
IBAN: LT543500010015775044
SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX
Назва банка: Paysera LT, UAB\
Адрас банка: Pilaitės pr. 16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania
Прызначэнне плацяжу: Charity