Ганна Любакова сустрэлася ў Рыме з арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам і нагадала яму пра сітуацыю ў Беларусі
Беларуская журналістка Ганна Любакова сустрэлася ў Рыме з сакратаром Святога Пасада па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам. Амаль гадзінная размова адбылася падчас сустрэчы цяперашніх і былых удзельнікаў праграмы маладых лідараў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
Любакова расказала Галахеру пра вызваленне каталіцкіх святароў у Беларусі, але звярнула ўвагу, што адначасова адбываюцца новыя арышты, а палітычны крызіс працягваецца. Паводле журналісткі, прадстаўнік Ватыкана добра ведае сітуацыю ў Беларусі і лічыць, што яна пагаршаецца. Ён таксама ведае пра нядаўнія аўдыенцыі Анджэя Пачобута і Алеся Бяляцкага ў Папы Льва XIV.






