КАНФЕСІІНавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДПратэстанцкія цэрквыХрысціяне за кратамі

Дзень народзінаў палітвязня Мікіты Каваленкі

Сёння свой дзень народзінаў адзначае палітвязень Мікіта Каваленка, яму спаўняецца 36 гадоў. Гэта ягоны малюнак, які ён даслаў з турмы.

Мікіта Мікалаевіч Каваленка — вернік адной з баптысцкіх цэркваў Менска і адзін з найлепшых адмыслоўцаў па рэлігійнай архітэктуры Беларусі XVI стагоддзя.

Мікіта жыве ў Фаніпалі, ён быў затрыманы 24 студзеня 2023 года падчас аблавы на актывістаў гэтага горада. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ўварваліся ў ягоную кватэру з вобшукам, сканфіскавалі тэхніку. Раней Мікіта затрымліваўся падчас пратэстаў 2020 года.

Цяпер Мікіта знаходзіцца ў СІЗА і чакае на суд.

Напісаць яму можна на адрас:
Турма № 8, Мінская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, 222160.