Па-беларуску
Хрысціянскія падказкі на цёмныя часіны: Вольга Івашына
Жыць у сітуацыі тэрора, гвалту, пераследу і не ўпасці ў адчай. Ці гэта магчыма? Хрысціяне знаходзяць для сябе розныя спосабы не губляць надзею і падтрымліваць адно другога. Вольга Івашына расказала “Белсату”, што ёй вельмі дапамагае супольная малітва з мужам, палітвязнем Дзянісам Івашыным. Калі лісты не даходзяць, малітва застаецца іх спосабам камунікацыі: яны вырашылі у адзін […]
Затрыманы евангельскі вернік і знаўца рэлігійнай архітэктуры Мікіта Каваленка
Учора, 24 студзеня, падчас вялікага “хапуна” ў Фаніпалі, быў затрыманы евангельскі хрысціянін, архітэктар Мікіта Каваленка. Супрацоўнікі ГУБАЗіК ўварваліся ў кватэру Каваленкі і правялі ператрус, пад час якога ў быў выняты асабісты кампутар і тэлефон. На цяперашні момант ён змешчаны ў ізалятар на Акрэсціна. Паволе нашай інфармацыі, на мужчыну была заведзена крымінальная справа, але невядома, што […]
Каталіцкія біскупы маліліся за журналістаў
Ва ўспамін св. Францішка Сальскага, апекуна супрацоўнікаў СМІ, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і біскуп Юрый Касабуцкі адправілі службу ў мінскай архікатэдры. Са словам да вернікаў звярнуўся біскуп Касабуцкі які з’яўляецца старшынёй Рады па сродках масавай камунікацыі.“У Касцёле на Беларусі каталіцкія медыя пачаліся з ініцыятывы энтузіястаў, якія пачулі пакліканне прысвяціць сябе гэтаму занятку. Цяпер яны ўжо “матрыярхі” […]
Угодныя ці не? Вобраз каталікоў у сучаснай беларускай прапагандзе
Дзесяцігоддзямі дзяржаўныя СМІ падтрымлівалі вобраз мірнага суіснавання ўсіх канфесій Беларусі. Журналісты рэдка выходзілі за межы стандартных рэпартажаў са святочных службаў ці традыцыйных абрадаў. Матэрыялы якія б выходзілі па-за такі наратыў былі рэдкім выключэннем. Пасля 2020 г. роля каталікоў у гэтым ландшафце істотна змянілася. Прапаганда цяпер узгадвае іх як у пазітыўным, так і ў скрайне негатыўным […]
Аляксандр Ждановіч — пра тэкст з батлейкі, у якім ёсць падабенства на падзеі 2020 года
«Крыху хуліганю і аднаго персанажа я раблю больш пазнавальным для задавальнення публікі, але каб і не рабіў, то ўсё было б зразумела» Вядомы беларускі актор, праваслаўны вернік Аляксандр Ждановіч даў шчымлівае і шчырае інтэрв’ю, у якім расказвае і пра свой цяперашні рэлігійны вопыт: Рэлігія — калі б людзі жылі сапраўды так. Я доўгі час быў […]
Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам?
Партал 1387.by падрабязна разабраўся ў сітуацыі. 💬 “Вернікі будуць цягам шасці месяцаў плаціць арэнду, а пасля ўсё вернецца да статуса кво – горад перадасць касцёл у бязвыплатнае карыстанне, але не ва ўласнасць. Перспектыва афармлення ўласнасці зноў абяцаецца ў нейкім будучым часе, але без канкрэтыкі. То бок, па сутнасці, касцёл у Бабруйску як не належыў вернікам, […]
Чарговы акт вандалізму на каталіцкі касцёл
Гэтым разам былі выбіты шыбы ў шэрагу памяшканняў магілёўскай катэдры: пашкоджаны вокны прэзбітэрыя, капліц Маці Божай Бялыніцкай і св. Антонія, пакояў, дзе адбываюцца сустрэчы АА і Легіёна Марыі. Парафія звярнулася з заявай у мясцовы РАУС. За апошнія гады выпадкі вындалізму каталіцкіх храмаў пачасціліся. У красавіку 2021 г. невядомыя праніклі ў касцёл у Навалукомлі і напісалі […]
«Рабіце дабро, шукайце справядлівасці». Трывае тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян
З гэтай нагоды, у суботу 21 студзеня ў мінскім катэдральным касцёле пройдзе экуменічнае набажэнства. Узначаліць падзею арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Сёлетняя тэма экуменічнага тыдня прысвечана справядлівасці. “Не можа быць еднасці без справядлівасці. Молячыся аб еднасці, мы павінны прызнаць, што шмат людзей сутыкнуліся з рознымі формамі гвалту і ціску таксама з боку хрысціян”, – пішацца ў афіцыйнай […]
Прайшоў суд над праваслаўнай верніцай, даследчыцай новамучанікаў Валерыяй Чарнаморцавай
18 кастрычніка 2022 года Валерыя была затрымана сілавікамі, у кватэры прайшоў вобшук. Яе адправілі на суткі, але потым перавялі ў СІЗА-1. 31 кастрычніка 2022 года яна прызнана праваабаронцамі палітзняволенай. Валерыя праходзіла па «народным» 342-м артыкуле КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за ўдзел у акцыях пратэсту […]