Па-беларуску

У «віцебскіх Курапатах» знішчаны мемарыяльныя крыжы з шыльдамі

Пра вандалізм у віцебскім месцы расстрэлаў ля вёскі Хайсы паведамляе «Віцебская вясна». Ян Дзяржаўцаў — стваральнік ініцыятывы па мемарыялізацыі гэтага месца — сцвярджае, што гэта магло здарыцца са згоды і нават натхнення мясцовых ўладаў. Бо назіраюцца сістэматычныя пашкоджанні («знішчаны амаль усе драўляныя крыжы») з выкарыстаннем тэхнікі. Не справа рук мінакоў, па яго думцы.