Сёння праваабаронцы прызналі палітвязнем евангельскага верніка Віталя Прынесліка
Гэта паведамляе «Вясна». Разам з жонкай Лізаветай яны былі затрыманыя ў лютым гэтага года. Жонку адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, Віталя пакінулі пад вартай.
Суд над Віталём і Лізаветай распачнецца 29 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Яны абвінавачваюцца па арт. 342 КК («групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Прынеслікі — прыхаджане царквы «Новае жыццё».