Па-беларуску
Папа Францішак узгадаў Беларусь
Гэта адбылося падчас агульнай аўдыенцыі пантыфіка 11-га студзеня. Падчас мерапрыемства папа прысвяціў некалькі хвілін малітве за Украіну перад копіяй абраза Маці Божай Жыровіцкай у Рыме. Папа узгадаў, што гэта ікона “ўшаноўваецца ў Беларусі”. Трэба дадаць, што Святы Айцец ужыў менавіта слова “Belarus”, не італьянскае слова “Bielorussia”. Апошні раз пантыфік узгадваў Беларусь у сваёй прамове ў […]
Сёння свет развітваецца з папам Бэнэдыктам XVI
У сувязі з гэтым беларуская рэдакцыя Ватыканскага Радыё прыгадвае прамову пантыфіка ў нямецкім парламенце ў 2012 г. У тэксце папа разважае над асновамі прававой дзяржавы. Прыводзім вытрымкі прамовы. “Мы [немцы] перажылі аддзяленне ўлады ад закона, супрацьпастаўленне ўлады закону, растапнання ўладай закону, у выніку чаго дзяржава стала прыладай знішчэння закона– яна ператварылася ў добра арганізаваную банду […]
У Чырвоным касцёле, магчыма, у хуткім часе адновяцца службы
Некалькі незалежных адна ад адной крыніц паведамляюць, што улады змусілі каталіцкі Касцёл аплаціць велізарны рахунак КУП “Мінская спадчына” за “амартызацыю касцёла і падаткі на карыстанне зямлёй”. Квота сумы невядомая, але дакладна што ўлетку 2020 г. каталіцкая супольнасць была вінна 156 тыс. рублёў і яшчэ 13 тысяч павінна была плаціць штомесяц. Меркавана адной з дадатковых умоваў […]
Улады не працягнулі дазвол на служэнне святару з Польшчы
Кс. Юзаф Гэнза развітаўся з вернікамі і неўзабаве вымушаны будзе пакінуць Беларусь. Ён служыў у Гродне з 1997 г. Быў рэктарам пабрыгідзкага касцёла, капеланам сясцёр назарэтанак, настаяцелем айцоў рэдэмптарыстаў у Беларусі. Кс. Гэнза з пачатку служэння ў Беларусі сутыкаўся з ціскам з боку ўладаў. “З ліпеня 1997 г. мае прыезды ў Гродна кваліфікаваліся як “службовыя” […]
Пра што казалі каталіцкія біскупы ў сваіх калядных зваротах?
У пастырскіх словах на Божае Нараджэнне 2022 беларускія іерархі абралі розныя формы звароту да вернікаў. Некаторыя спасылаліся на актуальныя падзеі – збольшага грамадскія крызісы і шляхі выхаду з іх. Іншыя былі стрыманыя ў ацэнкі рэальнасці, больш разважаючы над гістарычным і тэалагічным аспектам Раства. Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ў сваёй святочнай прамове абышоў усе вострыя вуглы, не […]
Папа Францішак надаў “кашальку Лукашэнкі” тытул рыцара Ордэна св. Грыгорыя Вялікага
Бізнэсмэн Аляксандр Зайцаў стаў першым у гісторыі Беларусі членам гэтага папскага Ордэна. Арцыбіскуп Станеўскі асвяціў рэгаліі і прыняў прысягу ад новага кавалера яшчэ ў пачатку лістапада 2022 г. У мерапрыемстве ўдзельнічалі кс. Ігар Лашук са Стоўбцаў і кс. Юрый Жэгарын з Навагрудка. Пра падзею не паведамлялася на афіцыйных каталіцкіх парталах. “Пашыраў веру Касцёла” Пропаведзь падчас […]
Беларускі грэка-каталіцкі рэсурс «Царква» з сацсеткамі прызнаны экстрэмісцкімі матэрыяламі
Нагадаем, рэдактар брэсцкай газеты Ігар Бараноўскі нядаўна адсядзеў 15 сутак арышту. Сайт газеты зараз недасяжны.
Тэолаг Наталля Васілевіч: «Ва ўладаў няма чырвоных ліній, могуць пасадзіць, нават біскупа, і няма хваляванняў, што скажа на гэты конт грамадства»
Чаму царква маўчыць, калі святароў кідаюць за краты. Мадэратарка Хрысціянскай візіі Наталля Васілевіч дала «Салідарнасці» інтэрв’ю, у якім пракаментавала апошнія падзеі з пераследам праваслаўных вернікаў і святароў у Беларусі.
Сітуацыю з жорсткім пераследам айца Уладзіслава Багамольнікава для гледачоў «Звычайнага ранку» пракаментаваў святар Аляксандр Шрамко
У гутарцы на канале «Звычайнага ранку» (таймкод 1:06:55) айцец Аляксандр кажа, што на айца Уладзіслава мог быць адмысловы заказ, рашэнне зверху. Каментатар лічыць, што БПЦ страціла ўжо суб’ектнасць у Беларусі, таму і не рэагуе на тое, што катуюць святара. Суразмоўцы абмеркавалі і адыёзныя выказванні тых святароў у царкве, што аблашчаны дзяржавай.