Праваслаўны і каталіцкі святары ўзялі ўдзел у з’ездзе БХД у Беластоку
24 кастрычніка ў Беластоку адбыўся справаздачна-выбарчы з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Сярод яго ўдзельнікаў былі праваслаўны святар Георгій Рой і каталіцкі святар Вячаслаў Барок. Абодва выступілі перад прысутнымі.
З’езд пачаўся з малітвы «Ойча наш» і выканання гімна «Магутны Божа». На пасаду старшыні БХД абралі Паўла Севярынца — за яго прагаласавалі 94 дэлегаты, супраць — двое.
З’езд прайшоў у дзень 100-годдзя прыняцця рашэння аб стварэнні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі як палітычнай партыі ў Вільні ў 1926 годзе.
Нагадаем, што 17–18 кастрычніка ў Варшаве адбыўся іншы сход, на якім было абвешчана пра стварэнне арганізацыі «Беларуская салідарнасць / Хрысціянскія дэмакраты» з чатырма сустаршынямі, сярод якіх Віталь Рымашэўскі. Аднак пасля сходу ў «Хрысціянскую візію» звярнуліся некалькі вернікаў, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы. Паводле іх слоў, яны прыйшлі абмеркаваць грамадскія праекты і не ведалі, што мерапрыемства будзе прадстаўлена як устаноўчы сход палітычнай арганізацыі.






