Выступленні, допісы ў фэйсбуку, інтэрв'юПа-беларускуРыма-Каталіцкая Царква

Дагрукацца да Папы. Новая спроба

Дырэктар дабрачыннага фонда ва Ўкраіне «Вільна Білорусь», беларус Аляксей Францкевіч распавёў у сваім тг-канале, што меў сустрэчу з львоўскім каталіцкім мітрапалітам Мечыславам Мокшыцкім, на якой ён перадаў для пантыфіка ліст.

Гэты ліст-зварот змяшчае просьбу да папы Францыска маліцца за беларусаў, якіх пераследуе рэжым Лукашэнкі, якія абараняюць Украіну ад расейскай агрэсіі, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну і г. д.

«Пра іх важна памятаць і казаць», — гаворыцца ў канцы ліста.