НавіныПа-беларускуПЕРАСЛЕДПратэстанцкія цэрквыХрысціяне за кратамі

У Навалукомлі арыштаваны пастар

15 сутак прысудзіў суд Чашніцкага раёну пастару Царквы Хрысціян Веры Евангельскай Аляксандру Зарэцкаму. Нагода — «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП) праз «лайкі» і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

У 2020-м Аляксандр Зарэцкі падпісаў калектыўны Адкрыты ліст хрысціян Беларусі супраць гвалту. У 2021-м у яго праводзілі ператрус з нагоды крымінальнай справы, у якой ён меў статус сведкі.

У 2022-м мясцовая Евангельская царква атрымала адмову ад Дэпартаменту па гуманітарнай дзейнасці на атрыманне «гуманітаркі».