Ксяндза з Наваградка забіраюць у армію
Вікарый ксёндз Дзмітры Малец служыць у Наваградку. Як паведаміў ягоны пробашч кс. Юры Жыгарын у суполцы “Каталікі Беларусі”, сёння а 18:00 адбудзецца развітальная імша.
Ксёндз Дзмітры Малец — выпускнік Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, высвечаны на дыякана ў 2019 годзе, на прэсбітэра ў 2020 годзе. Ён паходзіць з Ліды, нарадзіўся ў 1996 годзе.
Учора мы паведамлялі, што праваслаўным святарам, якія падлягаюць прызыву на вайсковую службу, таксама давядзецца служыць у арміі — у транспартных войсках. Пра гэта заявіў мітр. Мінскі Веніямін.
Раней праваслаўным і каталіцкім святарам давалі адтэрміноўку, і на практыцы ніхто з іх не ішоў служыць у войска, паколькі вайсковая служба лічыцца несумяшчальнай са святарскім служэннем.
@christianvision