Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае маліцца за затрыманых супрацоўнікаў TUT.BY

Біскуп Юрый Касабуцкі піша на фэйсбуку:
“Заклікаю да моцнай малітвы за ўсіх тых, каго ў сённяшнія часы, у 21 стагоддзі (!!!!!!!!!!!!), пераследуюць за праўду, за веру, за быццё сапраўдным чалавекам…
Малітва – гэта вялікая моц, якая дае сілы вытрымаць ў любых жыццёвых сітуацыях. Молімся за ўсіх журналістаў, асабліва за каманду tut.by у гадзіну выпрабаванняў…”