Беларускія каталікі ў Польшчы арганізавалі душпастырствы ўжо ў большасці вялікіх гарадоў


Арганізацыя"Хрысціянская візія"
Міжканфесійнае аб’яднанне беларускіх хрысціян, створанае на хвалі мірных пратэстаў 2020 г.
Інфармацыя пра «Хрысціянскую візію» Аб'ява аб заснаванні групы Місія групы Іншыя артыкулы
Пасля падзей 2020 г. у Беларусі і пачатку масавай эміграцыі ў Польшчу, беларусы пачалі арганізоўваць службы на роднай мове на пастаяннай аснове. На сённяшні дзень штонядзелю Літургіі служаць у Варшаве, Гданьску, Лодзі і Кракаве, а раз на месяц у Вроцлаве і Любліне. 27-га лістапада Імшы па-беларуску пачнуцца і ў Беластоку.
Беларускім рыма-каталікам служаць святары з Беларусі, ці палякі якія служылі ў Беларусі. Большасць з польскіх ксяндзоў у свой час не атрымалі дазволу на працяг служэння ў беларускіх дыяцэзіх, як напрыклад кс. Анджэй Бульчак, кс. Юрый Вільк ці кс. Гжэгаж Балеста. Таксама служэнне ў гэтай справе нясуць і рэпрэсаваныя беларускія-святары – кс. Андрэй Вашчук, кс. Дзмітрый Прыступа, кс. Вячаслаў Барок.
Спіс гарадоў, час і месца Імшаў, а таксама спасылкі на лакальныя сацыяльныя сеткі можна знайсці на старонцы беларускіх каталікоў у Варшаве
✅ Варшава – св. Імшы ў нядзелі і святы ў 11.30 і 18.00, касцёл св. Аляксандра
✅ Гданьск – св. Імшы ў нядзелі ў 14.30, парафія св. Юзафа
✅ Лодзь – св. Імшы ў нядзелі ў 14.00, парафія св. Юзафа
✅ Кракаў – св. Імшы ў нядзелі ў 14.00, парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса
✅ Вроцлаў – св. Імшы штомесяц у другую нядзелю ў 15.00, парафія св. Георгія Мучаніка і Узвышэння св. Крыжа
✅ Люблін – св. Імшы штомесяц у трэцюю нядзелю ў 14.30, манастыр капуцынаў
✅ Беласток – першая св. Імша адбудзецца 27-га лістапада ў 14.00, парафія Маці Божай Гвадэлупскай